У Пакроўскім саборы адбылася вечарына-прэзентацыя зборніка паэзіі «КАЛОЖСКІ ДАБРАВЕСТ»

7 лютага 2017 года на паэтычнай вечарыне ў актавай зале Гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора святар іерэй Павел Каспяровіч і яшчэ 10 паэтаў-ўдзельнікаў штогадовых літаратурных сустрэчаў Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў прэзентавалі зборнік паэзіі «КАЛОЖСКІ ДАБРАВЕСТ».

Сярод аўтараў – як вядомыя беларускія пісьменнікі, так і маладыя творцы, якія зладзілі выдатны паэтычны марафон якаснага беларускага слова:

  • Вольга Агапонава – паэтка, празаік, аспірант Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.
  • Алена Бабіч – паэтка, журналістка, дызайнер, галоўны рэдактар праваслаўнага моладзевага часопіса “Пакаленне”.
  • Данута Бічэль – паэтка, эсэістка, перакладчыца, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы.
  • Анатоль Брусевіч – паэт, перакладчык, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
  • Голуб Юрка – паэт, перакладчык, лаўрэат Літаратурнай прэміі Імя Аркадзя Куляшова.
  • Зніч (Алег Бембель) – паэт, публіцыст, насельнік Свята-Жыровіцкага манастыра.
  • Павел Каспяровіч – паэт, клірык Гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора.
  • Андрэй Мельнікаў – паэт, бард.
  • Аліна Паўлоўская – паэтка, студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
  • Галіна Самойла – паэтка.
  • Вікторыя Смолка – паэтка, студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Некаторыя вершы таленавіта прагучалі ў выкананні барда Андрэя Мельнікава і рок-спявака Алеся Дзянісава:

Асаблівай шчырасцю і любоўю да радзімы і мовы прагучалі вершы, ўспаміны Дануты Бічэль пра Гародню, дзе сустракаліся з Караткевічам, Броўкай, Быкавым, пра "сустрэчу" са Скарынам у Полацку, ды інш:

Таксама ў гэты дзень удзельнікі вечарыны і аўтары выдання «КАЛОЖСКІ ДАБРАВЕСТ» прадставілі свае творы студэнтам Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму.

прэзентацыя зборніка паэзіі «КАЛОЖСКІ ДАБРАВЕСТ»
Больш ФОТА

Мікалай БАЙДА

СМІ пра падзею:

БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ:..Пра творчую супрацу праваслаўнай Царквы й паэтычнага цэху Гародні кажа паэт Анатоль Брусэвіч – укладальнік кнігі: "Усё нараджалася з сяброўства паміж мной і айцом Паўлам Каспяровічам. У нас даўно ўзнікла ідэя падвышаць ровень агульнай культуры ў літаратурным плане ў гарадзенцаў, прывіваць літаратурныя густы. Вось гэтая ідэя паступова рэалізоўвалася праз розныя мерапрыемствы, праз паэтычныя спатканні і нарэшце вырасла да зборніка. І паколькі я з’яўляюся сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў, а айцец Павал прадстаўле праваслаўную царкву, то атрымалася супраца нібыта паміж Епархіяй і Саюзам беларускіх пісьменнікаў."  (Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя.)

Навіна будзе дапаўняцца.

Раздел сайта:
Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut