Анатолий Брусевич

Вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні адбыўся ў межах фестываля "Каложскі Благавест"

Вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні адбыўся ў межах фестываля "Каложскі Благавест"

6 лютага 2018 года ў актавай зале Гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора ў межах XVII-га Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі Благавест” зладзілі вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні.

Гродзенскія паэты завіталі ў Вялікую Бераставіцу

Гродзенскія паэты завіталі ў Вялікую Бераставіцу

У аўторак, 16 студзеня 2018 года, аматары паэтычнага слова Бераставіччыны сабраліся ў цэнтральнай раённай бібліятэцы імя В.М. Кавалеўскага на прэзентацыю новага зборніка вершаў гродзенскіх паэтаў пад назвай “Каложскі дабравест“. Сустрэча, як і, дарэчы, выданне зборніка, адбылася ў межах Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў з аднаіменнай назвай.

Трэба адзначыць, што для нас, бераставічан, далёка не распешчаных літаратурнымі мерапрыемствамі, кожная сустрэча з  творчымі, адухоўленымі людзьмі падобная на глыток свежага паветра. Сустрэча з гродзенскімі паэтамі, чые творы ўвайшлі ў зборнік “Каложскі дабравест”, не стала выключэннем. Аўдыторыя, якая сабралася ва ўтульнай чытальнай зале, з непадробнай цікавасцю слухала вершаваныя радкі, якія з першых вуснаў чыталі госці-літаратары.

II конкурс чытальнікаў праваслаўнай паэзіі "Ангельскі глас"

II конкурс чытальнікаў праваслаўнай паэзіі "Ангельскі глас"

21 мая 2017 года на  прыходзе святых раўнаапостальных  Мяфодзія і Кірыла прайшоў II конкурс чытальнікаў праваслаўнай паэзіі "Ангельскі глас".

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Ваўкавыскага, Мастоўскага, Шчучынскага, Зэльвенскага благачынняў, Свята-Пакроўскага сабора г. Гродна і прыхода ў гонар Сабора Усіх Беларускіх Святых г. Гродна.

У Сусветны дзень паэзіі святар і моладзевае брацтва Пакроўскага сабора зладзілі прэзентацыю і вечарыну паэтычнага зборніка

У Сусветны дзень паэзіі святар і моладзевае брацтва Пакроўскага сабора зладзілі прэзентацыю і вечарыну паэтычнага зборніка

21 сакавіка 2017 года, у Сусветны дзень паэзіі, у зале пасяджэнняў ДУК “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” адбылася прэзентацыя зборніка вершаў “Каложскі Дабравест”.

Клірык Свята-Пакроўскага сабора іерэй Павел Каспяровіч і іншыя аўтары сустрэліся з навучэнцамі і супрацоўнікамі адукацыйных устаноў абласного центра. Больш за 30 экземпляраў выдання было перададзена ў школьныя бібліятэкі.

Святар Пакроўскага сабора прадставіў зборнік паэзіі «КАЛОЖСКІ ДАБРАВЕСТ» ва ўніверсітэце імя Янкі Купалы

Святар Пакроўскага сабора прадставіў зборнік паэзіі «КАЛОЖСКІ ДАБРАВЕСТ» ва ўніверсітэце імя Янкі Купалы

21 лютага 2017 года ў галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбылася прэзентація зборніка паэзіі «КАЛОЖСКІ ДАБРАВЕСТ».

У Міжнародны дзень роднай мовы клірык Гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора іерэй Павел Каспяровіч і іншыя паэты-ўдзельнікі прадставілі студэнтам выданне вершаў, якое з'явілася як вынік штогадовых літаратурных сустрэчаў аднаіменнага фестывалю праваслаўных песнапенняў.

125-годдзе Максіма Багдановіча адзначылі ў Клубе праваслаўнай размовы Пакроўскага сабора

125-годдзе Максіма Багдановіча адзначылі ў Клубе праваслаўнай размовы Пакроўскага сабора

11 снежня 2016 года ў Клубе праваслаўнай размовы пры Свята-Пакроўскім кафедральным саборы горада Гродна зладзілі літаратурна-мастацкую вечарыну, прысвечаную 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча.

Удзел у мерапрыемстве прынялі: Данута Бічэль, паэтка, стваральніца музея Максіма Багдановіча ў Гродне, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы, Міхась Скобла, паэт, перакладчык, эсэіст (Мінск); Таццяна Грыневіч-Матафонава, спявачка (Мінск), Аляксей Пяткевіч, прафесар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Анатоль Брусевіч, паэт, дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, іерэй Павел Каспяровіч, клірык Свята-Пакроўскага сабора, протаіерэй Уладзімір Петручык, клірык Свята-Пакроўскага сабора, протаіерэй Георгій Рой, настаяцель Свята-Пакроўскага сабора.

У Свята-Пакроўскім саборы адбылася сустрэча з прадстаўнікамі і сябрамі Саюза беларускіх пісьменнікаў

У Свята-Пакроўскім саборы адбылася сустрэча з прадстаўнікамі і сябрамі Саюза беларускіх пісьменнікаў

29  студзеня 2016 года святары Пакроўскага кафедральнага сабора, журналісты, навукоўцы і прадстаўнікі абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў абмеркавалі магчымасці ўзаемадзеяння.

У прывітальным слове настаяцель протаіярэй Георгій Рой адзначыў неабходнасць беларускага мастацтва і літаратуры дзеля сапраўднага адраджэння нашай праваслаўнай Царквы і важнасць творчасці пісьменнікаў, якія нясуць у нашае грамадства традыцыі беларускай культуры, беларускага слова, беларускай паэзіі і беларускай літаратуры. - “Жыццё хрысціяніна не паўнавартаснае, калі хрысціянін не звяртае ўвагі на культуру.”

В клубе православного общения прошел вечер, посвященный творчеству Сергея Есенина

В клубе православного общения прошел вечер, посвященный творчеству Сергея Есенина

Воскресным вечером в актовом зале Свято-Покровского кафедрального собора г.Гродно состоялась тематическая встреча, посвященная жизни и творчеству Сергея Есенина.

"Душа грустит о небесах..." – название вечера  во многом предопределило атмосферу события, как и творчество поэта, предопределило его жизнь.

“Уладзімір Караткевіч прызямліўся ў Гародні” Дзе дакладней? - чытайце больш

“Уладзімір Караткевіч прызямліўся ў Гародні”  Дзе дакладней? - чытайце больш

26 лістапада споўнілася 85 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча. 29 лістапада ў актавай зале Свята-Пакроўскага сабора (Гродна, вул. Акадэмічная, 2) адбылася мастацкая культурна-асветніцкая вечарына “Уладзімір Караткевіч і хрысціянства”.

Гарадзенскія сустрэчы «Дзеяслова»

Гарадзенскія сустрэчы «Дзеяслова»

У межах грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» у Гародні адбыліся дзве літаратурныя сустрэчы з рэдакцыяй і аўтарамі часопіса «Дзеяслоў».

Першай прымала гасцей з Мінска і Любліна па-восеньску ўпрыгожаная зала гарадзенскага Літаратурнага музея Максіма Багдановіча. Да чытачоў і слухачоў прыехала паэтка з Любліна Наталля Русецкая, якая прэзентавала сваю новую кнігу вершаў “Каштаны ў кішэнях”. Зборнік нядаўна пабачыў свет у “Бібліятэчцы часопіса “Дзеяслоў” і ўпершыню быў прадстаўлены на “Вечары з “Дзеясловам” у бары “ДК” у Мінску.

Страницы

Подписка на RSS - Анатолий Брусевич

Главное меню

Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
by Dr. Radut