Праваслаўныя прыхаджане  ў в. Дзембрава адсвяткавалі 25-годдзе храма

9 кастрычніка бягучага года прыхаджане праваслаўнай абшчыны  ў гонар святога Евангеліста Іаанна Багаслова ў в.Дзембрава Шчучынскага раёна ўрачыста адзначылі 25- годдзе храма.

Святочную літургію ў гэты знакавы дзень узначаліў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій у саслужэнні мітрафорнага протаіярэя Міхаіла Велісейчыка, протаіярэя Аляксандра Велісейчыка, благачыннага Шчучынскай акругі іярэя Аляксандра Пасцярняка, святароў благачыння.

Падзяліць радасць супульнай малітвы збраліся і шматлікія госці свята. Руплівым стараннем  настаяцеля протаіярэя Анатолія Казакевіча, вернікаў і кцітараў дзембраўская царква, сапраўды, да  дня юбілея была падрыхтавана вельмі адмыслова. І знешні выгляд, і убранства ўнутры, паміжволі, прымусяць кожнага звярнуць увагу на шматлікія вынікі працы таленавітых рук.

У віншавальным слове, звятраючыся да ўсіх прысутных, Уладыка Арцемій адзначыў вяліккую адказнасць усіх вернікаў перад Богам за тое, як мы адносімся да святкавання памяці святых:

  • У сёняшні дзень ушанавання  святога Евангеліста Іанна Багаслова  Царква так- сама моліцца і да свяшчэннамучаніка патрыярха Ціхана (Белавіна)… Нашы вочы бачаць прыгожыя храмы і іконы. А ці ведаем мы з вамі, што такое сапраўднае жыццё з Богам? Ці жывем мы так, каб было не сорамна звяртацца  да тых, каго, пад час, мы малітоўна ўшаноўваем?,- падкрэсліў, паміж іншым, архіпастыр.

З нагоды юбілея храма Высокапраасвяшчэннейшым Арцеміем былі ўнагароджаны тыя, хто на працягу шматлікіх гадоў добрасумленна нясе служэнне ў славу Божыю, на карысць Царквы і збавення душы. Медалём “Каложскі крыж” 2 ступені быў адзначаны настаяцель храма протаіярэй Анатолій Казакевіч. Медалём “Каложскі крыж” 3 ступені былі адзначаны: кіраўнік ансамбля пеўчых храма Валянціна Іванаўна Казакевіч і старшыня ААТ “Дзембрава” Аляксандар Віктаравіч Туля. Архірэйскую грамату атрымаў  і дырэктар СВУ “Пратасаўшчына”  Віктар Анджэявіч Семяновіч.

  • Шчыра прызнаюся, паважаныя сябры, медаль  “Каложскі крыж” з’яўляецца вельмі знакавай і вялікай ўзнагародай  не толькі для мяне, але, найперш за ўсё, для маіх бацькоў. Я вырас літаральна побач з гэтым драўляным храмам, які раней знаходзіўся ў в. Завалкі.  Я цудоўна адчуваю  і тое, чым з’яўляецца Царква для маіх людзей, для майго народа!, - адзначыў Аляксандар Віктаравіч Туля.        

Пад час агульнай святочнай трапезы протоіярэй Аляксандар Велісейчык нагадаў той павучальны факт, што храм у в. Дзембрава зараз знаходзіцца на той самай тэрыторыі, якая некалі ўваходзіла ў склад Літоўскай Епархіі:

  • Пэўны час Літоўская епархія  заставалася пад архіпастырскім кіраўніцтвам свяціцеля Ціхана (Белавіна). Сёння гэтая акалічнасць ускладае на нас з вамі, паважаныя сябры, вялікую адказнасць перад Богам і гісторыяй!

З гэтым нельга не пагадзіцца. Сапраўды, лёс як самой дзембраўскай царквы, так і вернікаў навакольных вёсак прайшоў праз шматлікія выпрабаванні ліхалеццяў мінулага века.  Даволі цікавыя інтэрв’ю аб гэтым ужо друкаваліся раней і больш падрабязна аб гісторыі храма можна пачытаць вось тут.

З вуснаў айца настаяцеля, які, дарэчы, добрасумленна нясе гэтую паслухмянасць усе дваццаць пяць гадоў,  сведчаннем протаіярэя Міхаіла Велісейчыка і айца Сергія Давыдзіка ў гэты дзень было сказана шмат добрых слоў  і аб тым, як адбывалася асвячэнне закладкі храма 28 сакавіка 1992 года, і як асвячалі  17 ліпеня 1993 года пры Высокапраасвяшчэннейшым Архіепіскапе Валянціне сам будынак перавезенай з в. Завалкі драўлянай царквы.

У завряшэнне, застаецца сціпла і шчыра  паждацаь усім вернікам дзембраўскім, айцу настаяцелю і кцітарам храма бадзёрасці, духоўнага і цялеснага здароўя, збавення душы!

Святы Апостале і Евангелісце Іаанне Багаслове, малі Бога аб нас!

Святар Сергій СЯМАШКА,
клірык храма Святога Архістраціга Божага Міхаіла г. Шчучына
фота аўтара і Ксеніі Лябедзіч

Фотографии: 

Разделы сайта:

Главное меню

Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut