У Шчучынскай бібліятэцы прайшла творчая вечарына

10 студзеня 2018 года творчая вечарына пад назвай "Цуда Раства" адбылася ў ДУК “Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі”.

Сапраўдная паэтычная атмасфера панавала ў зале “раёнкі”. На гэты раз стваральнікамі свята, з большага, сталі самі наведвальнікі бібліятэкі. Натхненна чыталіся вершы, мелодыкай душы гучалі жарты, апавяданні пра традыцыі і загадкі, звязаныя са святам Хрыстова Раства.

Сярод гледачоў у гэты дзень можна было пабачыць не толькі ўдзельнікаў грамадскага аб’яднання “Лад”, але і зацікаўленых вучняў старэйшых класаў са школ горада. 

Невялічкую аўтарскую тэатралізацыю вядомай батлеечнай п’есы “Цар Ірад” прапанавалі прысутным удзельнікі творчага гуртка з ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Шчучына”, на чале са сваёй настаўніцай Нінай Лявонцьеўнай Сыч.

Сапраўдным упрыгожваннем свята стаў і дзіцячы хор вучняў Нядзельнай школы пры храме Святого Архангела Міхаіла г. Шчучына, пад кіраўніцтвам Веранікі Белайц (Дзіско).

Па благаславенню благачыннага Шчучынскай акругі іярэя Аляксандра Пасцярняка наведаў калядную сустрэчу ў бібліятэцы клірык Свята-Міхайлаўскай царквы святар Сергій Сямашка.

  • Мы павінны заўсёды трымаць у памяці той факт, што свята Раства Хрыстова выходзіць за межы ўлады часу і прасторы. Гэта надмірная Падзея не павінна станавіцца крыніцай забабонаў, варажбы і псеўда-праваслаўнага “фэншуя”,- падкрэсліў святар, звяртаючыся са словам прывітання да ўсіх прысутных.-  У наш з Вамі час факт  Нараджэнння Боганемаўляткі Хрыста, Збавіцеля і Госпада,  прымушае кожнага сумленнага верніка адмовіцца ад звыклых сацыяльных і культурных ідэалагем. Спадзяюся, яшчэ ёсць магчымасць навучыцца бачыць сутнасць таго, што адбылося амаль дзве тысячы гадоў таму дзеля збавення душы кожнага з нас!

Напрыканцы сустрэчы, ад імя арганізатараў, аўтар сцэнарыя вечарыны Роза Аляксандраўна Васюк,  галоўны бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Шчучынская раённая бібліятэка імя Цёткі”,  падзякавала ўсім удзельнікам за радасць Свята. Святар Сергій заклікаў кожнага з прысутных абавязкова наведаць 12 студзеня ў 13:00 Раённы  Дом Культуры г. Шчучына, дзе, Божай літасцю, пройдзе чарговы адборачны тур ХVII Міжнароднага фестываля праваслаўных спеваў “КАЛОЖСКІ ДАБРАВЕСТ”.

Святар Сергій Сямашка, клірык храма Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына
Фота аўтара

Фотографии: 
У Шчучынскай бібліятэцы прайшла творчая вечарына
У Шчучынскай бібліятэцы прайшла творчая вечарына
У Шчучынскай бібліятэцы прайшла творчая вечарына
У Шчучынскай бібліятэцы прайшла творчая вечарына
У Шчучынскай бібліятэцы прайшла творчая вечарына
У Шчучынскай бібліятэцы прайшла творчая вечарына
Разделы сайта:

Главное меню

Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut