Шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Нараджэнню Хрыстову, праводзіцца ў Шчучыне і храмах благачыння

7 студзеня  бягучага года святочная вераніца літургіных малітваў у храме Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына вельмі сціпла ўпрыгожылася дзіцячымі галасамі.

Да вялікай радасці, выхаванцам Нядзельных школ, што існуюць пры абодзьвух прыходах горада, не першы раз выпала такая адказная магчымасць- спяваць у храме ў дзень вялікага свята.

Пад кіраўніцтвам сваіх настаўнікаў па музыцы і праграмных занятках юныя таленты падрыхтавалі невялічкую віншавальную iмпрэзу. Вераніка Аркадзьеўна Дзіско, рэгент хора Свята- Міхайлаўскага храма, дапамагла падрастаючым спевакам вывучыць новыя  калядкі і канты. Пад пільным наглядам настаўнікаў Ларысы Еўгеньеўны Фаміных і Людмілы Іванаўны Місюк падбіраліся і вывучваліся вершы.

Па завяршэнні імпрэзы благачынны Шчучынскай акругі святар Аляксандар Пасцярняк ад імя ўсіх святароў павіншаваў дарослых, дзетак і ўсіх прысутных са святам Раства Хрыстова, пажадаў моцнага здароўя і кожнага з дзетак благаславіў прыняць падарункі.

Дзеля справядлівасці кажучы, падарункамі ў сам дзень урачыстасці свята не абмежавалася. Шмат дзён посту святары прысвяцілі таму, каб кожны з пажылых і нямоглых вернікаў горада Шчучына, вёсак прыходаў змог пабыць ў Таямніцы Споведзі і Прычашчэння. Для асабліва хворых гэта магчыма было зрабіць у хатніх умовах. Для тых жа, хто з цягам жыцця апынуўся ў асаблівых абставінах дагляда служыліся Абедніцы.  

Так, напрыклад, у адзін з прадсвяточных дзён з асаблівай радасцю і натхненнем прынялі  ўдзел у малітве падапечныя ДУСА “Шчучынскі псіханеўралагічны дом- інтэрнат для састарэлых і інвалідаў”. Не засталіся без увагі, духоўнага назіданя і віншаванняў праваслаўныя насельнікі Прыюта для састарэлых людзей в. Камянка, што пабудаваны і існуе з падтрымкі   каталіцкіх манахінь кангрэгацыі Сёстраў Міласэрнасці ( у гонар вобраза Мацяры Божай Вострабрамскай).

Дарэчы, у дадзеным прыюце шмат нямоглых старэнькіх каталікоў. Але,  менавіта дзякуючы пільнай увазе і дагляду з боку сёстраў, на чале з манахіняй Фаустынай,  падапечныя з ліку праваслаўных вернікаў заўсёды адчувалі тут павагу да сябе і шчыры клопат.

Вераніца урачыстых богаслужэнняў працягваецца. На чарзе 9 студзеня традыцыйнае саборнае богаслужэнне святароў Шчучынскага благачыння ў м. Ражанка, дзе ў 2004 годе Высокапраасвяшчэннейшым Арцеміем, Архіепіскапам Гродзенскім і Ваўкавыскім, быў асвечаны храм у гонар свята Раства Хрыстова.

Шчыра верым, што ў гэтыя дні Святак кожны з людзей, пры жаданні,  зможа па сапраўднаму  ўласным вопытам адчуць сваю надмірную сувязь з Таямніцай прышэсця Боганемаўляткі Хрыста, Збавіцеля нашага.

святар Сергій Сямашка, клірык храма Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына
фота аутара і Генадзя Шышкіна

Фотографии: 

Разделы сайта:

Главное меню

Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut