Урачыстае саборнае богаслужэнне Шчучынскага благачыння адбылося ў в. Дзембрава

19 кастрычніка, у дзень памяці святога апостала Фамы, адбылося ўрачыстае богаслужэнне Шчучынскага благачыння ў храме ў гонар cвятого апостала і евангеліста Іаанна Багаслова вёскі Дзембрава Шчучынскага раёна.

Узначаліў саборную малітву благачынны Шчучынскай акругі іярэй Аляксандр Пасцярняк у саслужэнні святароў благачыння.  Для мясцовых прыхаджан ужо стала традыцыяй адзначаць святкаванне ў гонар  нябеснага апекуна свайго храма з такім прадстаўнічым саставам гасцей.

  • Ў бягучым годзе мы сустрэлі свой фэст 9 кастрычніка сціпла і проста, завяршаўся знешні рамонт царквы. Менавіта з гэтай нагоды і мусілі перанесці саборную малітву на некалькі дзён пазней, сімвалічна звязаўшы яе з днём услаўлення іншага апостала з ліку 12- святога Фамы, тут есць свой сэнс!, - гаворыць настаяцель храма протаіярэй Анатолій Казакевіч.

Ёсць сэнс і кожнаму верніку клапаціцца аб стане дома Божага.  Цудоўны, не звычайны для вёскі сваёй прыгажосцю храм у Дзембраве прыцягвае ўвагу кожнага вандроўніка.

  • Пад’язжаючы да царквы, я, мімаволі, злавіў сябе на думцы дастаць тэлефон і зрабіць фото вашай святыні,- шчыра прызнаўся прыхаджанам айцец благачынны.- Малайцы, добра папрацавалі! Таму і самыя сціплыя словы падзякі выказваю ўсім Вам, разам з настаяцелем, за тое, што заўжды ў цудоўным выглядзе ўласнымі ахвярамі падтрымліваеце такую прыгажосць і ўтульнасць!

 З гэтым нельга не пагадзіцца. Ну, а самай галоўнай падзеяй свята стала Літургія, пад час якой шматлікія з вернікаў маглі пабыць у Таямніцы Споведзі і прыняць Святыя Дары Цела і Крыві Збавіцеля і Госпада нашага Іісуса Хрыста.

Адменнай рысай дзембраўскай урачыстаці стала прысутнасць на богаслужэнні суседзяў і братоў па веры. Ксёндз-пробашч касцёла Святой Тарэзы Авільскай г. Шчучына айцец Вітальд Пяцельчыць і айцец Ян Рэйшаль, ксёндз-пробашч касцёла Ўнебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыіі г.п. Жалудок,  па-добрасуседскаму, прыехалі павіншаваць настаяцеля і прыхаджан в. Дзембрава са святам.

Шчыра верым, што агульную нашу малітву аб збавенні душы і ўмацаванні міра  бачыць і чуе Гасподзь! Просім Яго Літасці захаваць нашы сем’і і Бацькаўшчыну!

святар Сергій Сямашка,
клірык храма Святога Архангела Міхаіла г. Шчучына

Фота аўтара

Фотографии: 

Разделы сайта:

Главное меню

Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut