История Гродненской Епархии

Мартыралог Гродзенскай епархіі

Склаў: Аляксандр Горны, гісторык

Мітрапаліт Алексій (Грамадскі)
У 1923 – 1934 гг. архіепіскап Гродзенскі і Навагрудскі. Забіты ў 1943 г. украінскімі нацыяналістамі.

Мітрапаліт Міхаіл (Ермакоў)
У 1905 – 1915 гг. епіскап (з 1912 г. – архіепіскап) Гродзенскі і Брэсцкі. Асуджаны ў 1923 г. да 2 гадоў ссылкі. Паўторна арыштаваны ў 1926 г. Памёр у 1929 г.

Мітрапаліт Панцеляймон (Ражноўскі)
У 1922 г. быў высланы польскімі ўладамі ў Мялецкі манастыр, пазней адпраўлены ў Жыровіцкі манастыр, дзе фактычна знаходзіўся пад хатнім арыштам. Выступаў супраць аўтакефаліі Праваслаўнай Царквы ў Польшчы. У 1940 – 1941 гг. архіепіскап Гродзенскі і Віленскі. У 1942 г. высланы нямецкімі ўладамі ў манастыр у в. Ляды.

Мітрапаліт Уладзімір (Ціханіцкі)
У 1907 – 1918 гг. епіскап Беластоцкі, вікарый Гродзенскай епархіі. У 1918 – 1923 гг. кіраўнік Гродзенскай і Холмскай епархій. Адмовіўся прызнаць аўтакефалію Праваслаўнай Царквы ў Польшчы. У 1923 г. арыштаваны польскімі ўладамі і сасланы ў Дзерманскі Троіцкі манастыр. Пазней высланы ў Чэхаславакію.

Архіепіскап Антоній (Марцэнка)
У 1934 – 1936 гг. епіскап Гродзенскі. Арыштаваны ў 1951 г. Памёр у 1954 г.

Архіепіскап Варсанофій (Грыневіч)
Асуджаны ў 1927 г. да 5 гадоў ППЛ. Вызвалены ў 1932 г. У 1945 – 1948 гг. епіскап Гродзенскі і Баранавіцкі (Лідскі).

Архіепіскап Грыгорый (Георгій Барышкевіч)
Арыштаваны бальшавікамі падчас польска-савецкай вайны. У 1939 – 1943 гг. настаяцель Гродзенскага Свята-Пакроўскага сабора.У 1943 годзе у Вене быў рукапаложаны ў епіскапа Гомельскага і Мазырскага, у 1944 разам з усімі беларускімі епіскапамі эміграваў на Захад. У 1952 г. у Канадзе ўзведзены ў сан архіепіскапа.

Архіепіскап Іаакім (Лявіцкі)
У 1900 – 1903 гг. епіскап Гродзенскі і Брэсцкі. Забіты бальшавікамі ў 1918 г. у Крыме.

Архіепіскап Сергій (Ларын)
Арыштоўвалі ў 1933, 1935 гг. Па апошняму прысуду прыгавораны да 3 гадоў ППЛ. У 1950 – 1951 гг. епіскап Гродзенскі і Брэсцкі.

Протаіерэй Іаан Акуліч
У 1944 г. асуджаны да 5 гадоў ППЛ. У 1950 – 1952 гг. псаломшчык Мікалаеўскай царквы в. Дубна Мастоўскага р-на. Памёр у 1986 г.

Святар Іаан Аляхновіч
Служыў у в. Турэйск, в. Ракавічы Шчучынскага р-на. У 1942 г. разам з жонкай быў па-зверску забіты фарміраваннямі Арміі Краёвай.

Матушка Ольга Аляхновіч
У 1942 г. разам з мужам была па-зверску забітая фарміраваннямі Арміі Краёвай.
                                                                  
Святар Сцяпан Бабоўскі
Нарадзіўся ў г. Гродна ў 1874 г. Асуджаны ў 1938 г. да ВМП. Расстраляны.

Протаіерэй Яўген Бабоўскі
Нарадзіўся ў г. Гродна ў 1890 г. Служыў у храмах Петраграда (Ленінграда). Арыштоўвалі ў 1924 і 1929 гг.

Святар Яўстафій Балабушэвіч
З 1945 г. служыў у царкве Гродзенскага Раства-Багародзічнага жаночага манастыра. Потым служыў у в. Новы Двор Свіслацкага р-на. У 1946 г. асуджаны да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы.

Святар Віталій Бароўскі
Служыў у в. Лаша Гродзенскага р-на. Забіты немцамі ў 1943 г.

Протаіерэй Міхаіл Бароўскі
Служыў у в. Лаша Гродзенскага р-на. У верасні 1939 г. быў па-зверску забіты мясцовымі камуністамі.

Святар Уладзімір Баталін
Служыў у в. Рымкі, в. Дэмбрава Шчучынскага р-на. Арыштаваны ў 1933 г. у Слуцку, асуджаны да 3 гадоў ссылкі. Далейшы лёс невядомы.

Манахіня Зінаіда Бейцук
Нарадзілася ў 1899 г. у в. Мазанава Мастоўскага р-на. Асуджана ў 1930 г. да 3 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы.

Святар Сергій Белайц
Быў псаломшчыкам у царкве в. Ятвеск Свіслацкага р-на. Арыштаваны ў 1961 г., але праз 9 месяцаў быў вызвалены. Памёр у 1985 г.

Святар Нейміл Белаказевіч
Нарадзіўся ў 1875 г. у в. Відаўка Шчучынскага р-на. Арыштоўвалі ў 1930, 1945 гг. Па апошняму прысуду прыгавораны да 8 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы.

Пётр Бітэль
Пісьменнік, краязнавец. У 1947 г. быў рукапаложаны ў іерэя. У 1951 г. асуджаны да 10 гадоў ППЛ. У 1956 – 1957 гг. настаяцель Крыжаўздзвіжанскай царквы в. Галавачы Гродзенскага р-на. Быў вымушаны адмовіцца ад сана. Памёр у 1991 г.

Протаіерэй Фёдар Валікоўскі
З 1935 г. служыў у Гродзенскім Свята-Пакроўскім саборы. З’яўляўся адным з актыўных членаў “Таварыства праваслаўных палякаў”. У 1947 г. асуджаны да 5 гадоў ППЛ.

Святар Сергій Васільеў
Нарадзіўся ў 1870 г. у г. Гродна. Служыў у храмах Мінскай вобласці. Расстраляны ў 1937 г. у Мінску.

Святар Фёдар Выбарнаў
У 1931 – 1937 гг. служыў у в. Парэчча Гродзенскага р-на, в. Кузьмічы Ваўкавыскага р-на. У 1941 г. служыў у в. Жытомля Гродзенскага р-на. Некаторы час быў рэгентам Гродзенскага Свята-Пакроўскага сабора. Арыштоўвалі нямецкія акупацыйныя ўлады. Асуджаны ў 1945 г. да 10 гадоў ППЛ. Памёр у 1956 г.

Святар Аляксей Габрыяннік
Нарадзіўся ў 1895 г. у в. Манчыцы Свіслацкага р-на. Арыштоўвалі ў 1928, 1933, 1946 гг. Па апошняму прысуду быў прыгавораны да 4 гадоў пазбаўлення волі. Памёр у зняволенні.

Свяшчэннамучанік святар Мікалай Гаварын
Да 1915 г. служыў у Гродзенскім кафедральным Сафійскім саборы. У 1937 г. прыгавораны да 10 гадоў ППЛ. Памёр ва Ухта-Пячорскім лагеры ў 1938 г.

Протаіерэй Аляксандр Гагалушка
Асуджаны ў 1940 г. да 8 гадоў ППЛ. У 1946 г. псаломшчык Раства-Багародзічнай царквы в. Ракавічы Шчучынскага р-на, з 1950 па 1958 г. служыў у гэтым храме. Некаторы час быў настаяцелям Мікалаеўскай царквы в. Турэйск Шчучынскага р-на.

Протаіерэй Міхаіл Гапонік
Нарадзіўся ў 1899 г. у в. Лабна-Агароднікі Гродзенскага р-на. У 1926 – 1959 гг. служыў у г. Скідзель, у в. Кузьмічы Ваўкавыскага р-на, в. Гудзевічы Мастоўскага р-на, в. Алекшыцы Бераставіцкага р-на. Асуджаны ў 1959 г. да 2 гадоў ППЛ. Памёр у 1984 г.

Святар Нікандр Гаськевіч
Служыў у в. Шчара Мастоўскага р-на. Забіты ў верасні 1939 г.

Протаіерэй Лука Голад
У 1921 – 1923 гг. служыў у Гродзенскім Свята-Пакроўскім кафедральным саборы. Выступаў супраць аўтакефаліі Праваслаўнай Царквы ў Польшчы. Арыштоўвалі польскія ўлады ў 1925, 1936 гг. У 1944 г. арыштаваны НКВД. Памёр у 1947 г. ад сухотаў.

Святар Уладзімір Голасаў
У 1934 – 1935 гг. служыў у в. Ятвеск Шчучынскага р-на. Арыштаваны ў 1944 г. Памёр у зняволенні.

Лука Грайко
Рэгент царкоўнага хора. Нарадзіўся ў 1887 г. у в. Плюскалаўцы Бераставіцкага р-на. Расстраляны ў 1937 г.

Святар Фёдар Гудкоў
Арыштоўвалі ў 1929, 1939, 1945 гг. Па апошняму прысуду прыгавораны да 5 гадоў ППЛ. У 1959 г. служыў у в. Індура Гродзенскага р-на, у 1960 г. – у в. Міжэрычы Зэльвенскага р-на. Памёр у 1982 г.

Протаіерэй Іаан Давыдовіч
Нарадзіўся ў 1852 г. у мяст. Астрына Шчучынскага р-на. Арыштаваны ў 1919 г. у Петраградзе, праз месяц вызвалены.

Святар Міхаіл Дзьяканаў
Нарадзіўся ў 1873 г. у Гродна. У 1898 – 1899 гг. псаломшчык Гродзенскай Свята-Уладзімерскай царквы. Арыштоўвалі ў Казані ў 1932, 1933, 1937 гг. Па апошняму прысуду прыгавораны да 10 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы.

Святар Мікалай Дзяруга
У 1935 – 1940 гг. дыякан у в. Орля Шчучынскага р-на. У 1940 прызначаны настаяцелем царквы ў в. Шчара Мастоўскага р-на. На пачатку вайны ў в. Задвор’е Мастоўскага р-на зладзіў малебны дом. Забіты ў 1942 г.

Протаіерэй Міхаіл Дымскі
У 1890 – 1891 гг. служыў у Георгіеўскай царкве пры Гродзенскім ваенным лазарэце. Арыштаваны ў 1922 г. у Петраградзе. Далейшы лёс невядомы.

Ігумення Елена (Канавалава)
У 1900 – 1923 гг. настаяцельніца Гродзенскага Краснастоцкага Раства-Багародзічнага жаночага манастыра. З 1921 па 1923 гг. жыла ў г. Гродна. Арыштавана ў 1931 г., выслана ў Казахстан. Памерла ў 1937 г.

Протаіерэй Уладзімір Емельянюк
У 1946 г. асуджаны да 8 гадоў ППЛ. З 1952 г. настаяцель царквы ў в. Лапеніца Ваўкавыскага р-на. У 1960 г. пераведзены ў в. Поразава Свіслацкага р-на. Памёр у 1973 г.

Протаіерэй Віталій Жалезняковіч
Служыў у в. Гудзевічы Мастоўскага р-на, у г. Ваўкавыск. У 1951 г. асуджаны да 25 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Памёр у 1972 г.

Валянціна Ждан-Яснапольская
Нарадзілася ў в. Трасцяніца Гродзенскага пав. Актыўная прыхаджанка аднаго з ленінградскіх храмаў. Асуджана ў 1931 г. да 5 гадоў ППЛ.

Протапрасвітар Кірыл Зайц
У 1918 – 1922 гг. настаяцель кафедральнага сабора ў г. Гродна. Асуджаны ў 1945 г. да 20 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Загінуў у зняволенні.

Протапрасвітар Канстанцін Зноска
Нарадзіўся ў 1865 г. у мяст. Астрына Шчучынскага р-на. У 1943 г. забіты ў г. Брэсце ўкраінскімі нацыяналістамі.

Протаіерэй Міхаіл Ігнатовіч
У 1944 – 1945 гг. знаходзіўся пад следствам у турме НКВД. З 1960 г. служыў у мяст. Астрына Шчучынскага р-на. Памёр у 1982 г.

Архімандрыт Ігнацій (Кударэнка)
У 1944 г. служыў у царкве Гродзенскага Раства-Багародзічнага манастыра. Асуджаны ў 1945 г. да 5 гадоў ППЛ. Памёр у 1984 г.

Архімандрыт Іосіф (Строк)
Служыў у в. Мількаўшчына Гродзенскага р-на, в. Воўпа Ваўкавыскага р-на, в. Міжэрычы Зэльвенскага р-на. У 1945 г. асуджаны да 5 гадоў ППЛ.

Святар Георгій Калядзюк (Каладзеюк)
З 1924 г. дыякан Гродзенскага Барыса-Глебскага манастыра. Асуджаны ў 1946 г. да 8 гадоў ППЛ. Памёр у 1964 г.

Протаіерэй Сімяон Камінскі
Служыў у в. Славацічы Зэльвенскага р-на, у г. Свіслач. У верасні 1939 г. быў забіты мясцовымі камуністамі ў в. Гарбачы Бераставіцкага р-на.

Протаіерэй Іаан Карчынскі
У 1907 – 1915 гг. настаяцель Гродзенскага кафедральнага Сафійскага сабора. Прымаў актыўны ўдзел у грамадска-палітычным жыцці Гродзеншчыны. У 1919 г. двойчы арыштоўвалі польскія ўлады. Памёр у 1935 г.

Протаіерэй Анатолій Корзун
Служыў у в. Дубна, в. Малыя Сцяпанішкі Мастоўскага р-на. Асуджаны ў 1952 г. да 25 гадоў ППЛ. Памёр у 1981 г.

Протаіерэй Аляксандр Коўш
Нарадзіўся ў в. Верцялішкі (па іншай версіі ў в. Рыдзялі) Гродзенскага р-на. У 1921 г. у г. Гродна рукапаложаны ў сан іерэя. Пераследваўся польскімі ўладамі. Забіты нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў 1941 альбо 1943 г.

Святар Іаан Кушнер
У 1934 – 1941 гг. служыў у в. Ятвеск Шчучынскага р-на. У 1943 г. падарваўся на міне.

Марыя Лапіцкая
Нарадзілася ў 1888 г. у в. Пузавічы (Партызанская) Гродзенскага р-на. Актыўная прыхаджанка. Арыштавана ў Ленінградзе ў 1932 г., асуджана да 5 гадоў ППЛ.

Протаіерэй Віталій Лукашэвіч
У 1901 – 1915 гг. служыў у в. Гудзевічы Мастоўскага р-на. Быў вяліка-бераставіцкім благачынным. Асуджаны ў 1937 г. да 10 гадоў ППЛ. Памёр у зняволенні.

Святар Хрысанф Лявіцкі
Нарадзіўся ў 1875 г. у в. Косня Ваўкавыскага р-на. Служыў на прыходах Гродзенскай епархіі (верагодна ў в. Індура). Арыштаваны ў 1937 г. у Ленінградзе, асуджаны да ВМП. Расстраляны.

Протаіерэй Павел Лянько
Асуджаны ў 1950 г. У 1969 – 1993 гг. служыў у храмах г. Гродна і в. Капцёўка Гродзенскага р-на.

Протаіерэй Іакім Ляшчынскі
Служыў у в. Алекшыцы Бераставіцкага р-на. У 1945 г. асуджаны да 25 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Памёр у зняволенні.

Святар Ілья Мандзік
Нарадзіўся ў 1894 г. у в. Самуйлавічы Мастоўскага р-на. Расстраляны ў 1937 г.

Юліян Мілер
У 1939 – 1944 гг. служыў у Гродзенскай Свята-Уладзімірскай царкве. Асуджаны ў 1945 г. да 10 гадоў ППЛ. Пазбаўлены сана ў 1957 г. за паўторны шлюб. Далейшы лёс невядомы.

Святар Анатолій Місяюк
Быў псаломшчыкам у в. Дзярэчын Зэльвенскага р-на. У 1943 – 1945 гг. служыў у в. Масаляны Бераставіцкага р-на. Асуджаны ў 1946 г. да 7 гадоў ППЛ і 3 гадоў пазбаўлення правоў.

Ігумення Нікадзіма (Даўгаполава)
У 1888 – 1899 гг. манахіня Гродзенскага Раства-Багародзічнага жаночага манастыра. Асуджана ў 1932 г. да 3 гадоў ссылкі. Далейшы лёс невядомы.

Ігумен Панцеляймон (Кунаховіч)
У 1909 – 1914 гг. іераманах Гродзенскага Барыса-Глебскага мужчынскага манастыра. Асуджаны ў 1936 г. да 3 гадоў ссылкі. Вызвалены ў 1939 г. Далейшы лёс невядомы.

Сяргей Паўловіч
Публіцыст, царкоўны дзеяч, педагог. У 1913 – 1915 гг. інспектар народных школ Ваўкавыскага павета, уваходзіў у склад павятовага аддзялення епархіяльнага вучылішчнага савета. Арыштоўвалі польскія ўлады ў 1930 і 1933 гг. Памёр у 1940 г.

Святар Фёдар Пятроўскі
Нарадзіўся ў 1884 г. у в. Дубна Мастоўскага р-на. Асуджаны ў 1938 г. да ВМП. Расстраляны.

Святар Іосіф Раўтовіч
Нарадзіўся ў 1880 г. у в. Дабраволя Свіслацкага р-на. Асуджаны ў 1930 г. да 5 гадоў ППЛ. Далейшы лёс невядомы.

Протадыякан Філіп Рубан
Служыў у Гродзенскім Свята-Пакроўскім саборы. Асуджаны ў 1945 г. да 10 гадоў ППЛ. Памёр у 1954 г.

Святар Аляксей Рыльцэвіч
Нарадзіўся ў 1879 г. у г. Гродна. Асуджаны ў 1930 г. да 5 гадоў зняволення. Далейшы лёс невядомы.

Протаіерэй Ананій Сагайдакоўскі
У 1934 – 1938 гг. настаяцель Гродзенскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора. Пераследаваўся польскімі ўладамі.

Протаіерэй Мікалай Сапега
Нарадзіўся ў г. Гродна ў 1909 г. Служыў у г. Гродна, в. Коматава, в. Капцёўка, в . Верцялішкі Гродзенскага р-на, в. Чарлена Мастоўскага р-на, в. Ракавічы Шчучынскага р-на. Асуджаны ў 1949 г. да 25 гадоў ППЛ. Памёр у 1980 г.

Протаіерэй Віктар Сечка
У 1946 г. асуджаны да 20 гадоў ППЛ. Вызвалены ў 1956 г. У 1956 – 1962 гг. настаяцель царквы ў в. Турэйск Шчучынскага р-на.

Протаіерэй Нікіта Тамчук
Служыў у в. Пескі Мастоўскага р-на, г. Скідзель. У 1931 – 1944 гг. служыў у царкве Гродзенскага Раства-Багародзічнага жаночага манастыра. Асуджаны ў 1945 г. да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Памёр у 1955 г.

Святар Карнілій Трашуцін
Служыў у в. Малое Мажэйкава, в. Турэйск Шчучынскага р-на, в. Дзярэчын Зэльвенскага р-на. Пераследаваўся польскімі ўладамі. Асуджаны ў 1951 г. да 25 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Вызвалены ў 1955 г.

Протаіерэй Мікалай Усціновіч
Асуджаны ў 1950 г. да 25 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Вызвалены ў 1956 г. Служыў у в. Гудзевічы Мастоўскага р-на, в. Ізабелін, в. Сідзельнікі Ваўкавыскага р-на. Памёр у 1979 г.

Святар Мікалай Хадунай
Нарадзіўся ў 1909 г. у в. Вярцелішкі Гродзенскага р-на. Служыў у г. Свіслач, в. Дабраволя, мяст. Поразава, в. Палонка Свіслацкага р-на. Асуджаны да 10 гадоў ППЛ. Вызвалены ў 1956 г.

Святар Васіль Харлап
У 1918 – 1924 гг. служыў у в. Орля Шчучынскага р-на. Пераследаваўся польскімі ўладамі. Верагодна ў канцы 1920-х гг. арыштаваны.

Протаіерэй Уладзімір Хоміч
Служыў у в. Малая Бераставіца Бераставіцкага р-на, у г. Ваўкавыск. Арыштаваны ў 1944 г. і высланы ў Сібір. Памёр падчас этапу.

Святар Аляксандр Цынцэвіч
Нарадзіўся ў 1872 г. у в. Бершты Шчучынскага р-на. Асуджаны ў 1938 г. да ВМП. Расстраляны.

Святар Антон Шмыга
Нарадзіўся ў 1887 г. у в. Дабраволя Свіслацкага р-на. Асуджаны ў 1937 г. да ВМП. Расстраляны ў Ленінградзе.

Святар Вячаслаў Штэпенка
Да 1915 г. законавучыцель Гродзенскай мужчынскай гімназіі. Арыштаваны ў 1934 г. у г. Стаўрапаль і асуджаны да 5 гадоў ссылкі. Верагодна расстраляны.

Протаіерэй Давыд Якабсон
У міжваенны час служыў у мяст. Зэльва. Арыштаваны ў верасні 1939 г. і па-зверску забіты мясцовымі камуністамі.

Протаіерэй Афанасій Ясіевіч
Служыў у в. Сядзельнікі, в. Дзятлавічы Ваўкавыскага р-на, в. Новы Двор Свіслацкага р-на. Асуджаны ў 1952 г. да 5 гадоў ППЛ. Памёр у 1977 г.

Протаіерэй Барыс Ясінскі
Служыў у в. Ізабелін Ваўкавыскага р-на. Асуджаны ў 1947 г. да 10 гадоў ППЛ і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Вызвалены ў 1954 г.

Асноўныя скарачэнні:

ППЛ – Папраўча-працоўны лагер
ВМП – Вышэйшая мера пакарання

* Геаграфічныя дадзеныя прадстаўлены ў адпаведнасці з сучасным адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам Рэспублікі Беларусь.

на главную страницу
сайта Гродненской епархии