Народ, які не моліцца сваім святым,
Народ, які не кліча Бога,
Што станецца, што будзе з ім?
У пекла, у нябыт яго дарога.
Святар у казаннях сваіх
Назваў пачціва ўсіх Святых,
Што Беларусі грэх трываюць.
А беларусы, што? - Нядбаюць!
Магутны Божа Патрыяршы Крыж
У рукі ім задарма ўклаў,
Але неўдзячныя яны ж...
І д'ябал гэты Крыж украў...
... Халодны д'ябал. Цёплы Бог...
Хто з іх народ мой перамог?
Сышоў у бок Магутны Божа...
Ці ж д'ябал душы перможа?..
Міхаіл Адамін,
Прыхаджанін Свята-Казанскай царквы в.Парэчча.
|
От имени прихожан Свято-Покровского храма в д.Белавичи и себя лично
хотим поздравить нашего о.Василия
с 75-летием со дня рождения. Дорогой наш о.Василий, все мы знаем Вас как деятельного, подвижного, благостного, строгого, но и по-отечески заботливого и вдохновенного пастыря. Все богатство души щедро отдаете людям, помогая им и не жалея себя. Многих людей вы привели к Богу. Да укрепит Вас Господь в нелегком, многополезном пастырском служении, дарует Вам крепость душевных и телесных сил и подает Вам и Вашей матушке многая и благая лета в здравии и благоденствии! М.Савко, г.Мосты. |
|
19 сентября отмечает свое 80-летие протоиерей Свято-Покровского
собора г.Гродно о.Павел (Ляшко).
Духовенство, прихожане и редакция "ГЕВ" сердечно поздравляют о.Павла с этим юбилеем и благодарят его за труды, понесенные во славу Божию, и желают здоровья, крепости духовной на многая и благая лета. |
Такое блізкае і такое невядомае
На
Беларусі дастаткова многа святых месцаў, і гэта не можа не радаваць душу кожнага
праваслаўнага верніка. Вось аб адным з такіх месцаў і хочацца расказаць, якое,
дарэчы, знаходзіцца ўсяго ў гадзіне язды ад Гродна, калі дабірацца на машыне.
Размова ідзе пра в.Пацавічы Мастоўскага раёна, я якой ёсць цэркаўка св. пр.
Ганны. Стаіць яна на былым балоце.
Чаму ж людзі пабудавалі невялічкі храм на балоце?
Пры размовах з мясцовымі жыхарамі даведваешся, што ў тых ваколіцах жыла дзяўчынка,
і пад вечар яна заўсёды бачыла мігценне агеньчыка на балоце. Яе расказам доўга
ніхто не верыў, але, калі ўсе ж такі пайшлі паглядзець, што там такое, то знайшлі
проста велізарны валун, а на ім слядочкі. У той час будавалася царква ў в.Самуйлавічы,
што недзе каля 3 км ад вышэйназванага балота. Святар рашыў перавезці гэты камень
і закласці яго ў падмурак храма. Запраглі валоў, як больш моцных жывёл, але
спачатку яны нават не змаглі зрушыць валун з месца і толькі коштам вялікіх намаганняў
ўсё ж такі прыцягнулі камень да будучай царквы.
Праз нейкі час пасля гэтай падзеі святару прысніўся
сон, дзе да яго прыйшла св. пр. Ганна і папрасіла, каб валун вярнулі туды, дзе
ён ляжаў. Спачатку святар не хацеў гэтага рабіць, але калі захварэў, то зразумеў,
што трэба выконваць "загад". Цяпер ужо запраглі коней, гэтага было
дастаткова, каб зрушыць валун з месца і вельмі легка даставіць на балота.
Больш доказаў не патрабавалася, усе зразумелі, што
гэта святое месца і іменна тут пабудавалі невялічкі храм у гонар св. пр. Ганны,
якая з'яўляецца маці Прачыстае нашай Багародзіцы.
З таго часу, ужо больш за стагоддзе, адзін раз у год,
7 жніўня, у каплічцы адбываецца набажэнства з Хрэсным ходам вакол храма і асвячэннем
вады. Але гэтаму папярэднічае Хрэсны ход ад Мікалаеўскай царквы, што ў в.Самуйлавічы
(пабудавана прыкладна ў 1801 г.) і адначасова другі Хрэсны ход ад капліцы. Сустракаюцца
яны дзесьці на паўдарозе паміж Самуйлавічамі і Пацавічамі, а затым усе разам
ідуць да капліцы св. пр. Ганны, каб прыняць удзел у набажэнстве.
У гэтым годзе пры ўдзеле вялікай колькасці мясцовых
жыхароў і паломнікаў, нягледзячы на жніво, адбылося набажэнства, якое ўзначаліў
благачынны прат. Міхаіл Велісейчык з удзелам вялікай колькасці святароў Шчучынска-Мастоўскага
благачыння.
Свята выліваецца ў сапраўдны фэст. Хачу яшчэ раз падкрэсліць,
што падобнае свята адбываецца ўжо больш за стагоддзе, і нашы продкі заўсёды
адзначалі яго, нягледзячы на гарачую пару года. У гэты дзень людзі адкладвалі
ўсе справы і ішлі да храма з верай і надзеяй.
А што месца святое, дык таму сведчаннем з'яўляюцца
многія цуды, якія адбываюцца там. Распавядаюць, што калі людзі, хворыя на ногі,
з цяжкасцю абыходзілі нават зачынены храм, то атрымлівалі збавенне ад сваіх
пакутаў. Бо сказана, што кожнаму па веры вашай...
Капліца св. пр. Ганны шануецца нават каталікамі, і
мы, паломнікі з Гродна, бачылі, як яны жагналіся разам з намі.
Хочацца, дарэчы, адзначыць, што каплічка знаходзіцца
ў вельмі добрым стане, дзякуючы намаганням а.Мікалая, святара Мікалаеўскай царквы,
што ў в.Самуйлавічы і фундатару, мясцоваму жыхару, які ўносіць даволі значныя
ахвяраванні і для царквы, і для капліцы.
На гэтым можна было б і паставіць кропку ў нашым аповядзе
пра яшчэ адно святое месца на Беларусі. А ці нельга, калі задумацца, правесці
паралель паміж Жыровічамі і Пацавічамі. У першым выпадку Багародзіца выявіла
сваю ікону, а ў другім - маці Прачыстай, св. пр. Ганна, заставіла свае "сляды".
На вялікі жаль, каплічка амаль невядома, не толькі
ў краіне, але нават і прыхаджанам Гродзенскай епархіі. Хацелася б звярнуць увагу
на гэтае святое месца і, можа, калі-ніколі з'ездзіць і пакланіцца св. пр. Ганне,
тым больш, яно вельмі блізка ад Гродна.
Вялікі дзякуй Яго Праасвяшчэнству, епіскапу Гродзенскаму
і Ваўкавыскаму, за благаслаўленне на паездку, а таксама а.Анатолю, сакратару
епархіі, які дапамог у яе арганізацыі. Дзякуем і а.Мікалаю за ўвагу да гродзенскіх
паломнікаў.
Прыхаджанка храма ў гонар "Сабора Усіх Беларускіх Святых"
г.Гродна А.Фядуцік.
(по материалам Гродненских Епархиальных Ведомостей)