Пад купалам святыні. Царква ў вёске Дубна

Пад купалам святыні. Царква ў вёске ДубнаКожны народ мае сваю асаблівую гісторыю і сваю непаўторную культуру. Кожны іх носьбіт мае пэўны набор традыцый, вераванняў, каштоўнасцей, норм і прынцыпаў, якія ён перанімае ад сваіх продкаў у спадчыну і перадае нашчадкам.

Сведкамі генезісу культуры і гістарычных падзей, адлюстраваннем пэўнай эпохі і стылю з’яўляюцца помнікі. Гэта яшчэ адна частка спадчыны, якую неабходна берагчы. У Рэспубліцы Беларусь існуе Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей, які складаюць помнікі археалогіі, помнікі архітэктуры, помнікі гісторыі і помнікі мастацтва. У складзе Мастоўскага раёна ёсць 17 такіх гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Пад купалам святыні. Царква ў вёске Дубна

Культура беларусаў цесна звязана з хрысціянскай культурай. Таму па ўсёй краіне рассыпаны беларускія святыні – хрысціянскія храмы. Шмат іх і на Мастоўшчыне. Сярод іх – гісторыка-культурныя каштоўнасці, 4 помнікі архітэктуры: Свята-Пакроўская царква в.Бялавічы (1882г.), Свята-Мікалаеўская царква агр.Дубна (1844г.), комплекс касцела Святой Ганны агр.Лунна (1782, 1895г.), Свята-Троіцкі касцел в.Плябанаўцы (1740г.). Акрамя таго, гэтыя помнікі адлюстроўваюць рэгіянальную асаблівасць і самабытнасць культуры Панямоння.

Адна з святынь Мастоўшчыны, Храм Свяціцеля Мікалая Цудатворцы агр.Дубна Мастоўскага раёна, у гэтым годзе святкуе 165-годдзе з Дня асвячэння.

Свята-Мікалаеўская царква пачынае сваю гісторыю ў 19 стагоддзі. Існуе легенда пра будаўніцтва храма. Адбылося гэта тады, калі тэрыторыя сённяшняй Беларусі ўваходзіла ў склад Расійскай імперыі. Цар гэтай дзяржавы захацеў узвесці храм ў г.Дубна, месцазнаходжанне якога на тэрыторыіі сённяшняй Украіны. Але галоўны архітэктар пераблытаў і пабудаваў яго ў беларускім сяле Дубна.

Пад купалам святыні. Царква ў вёске Дубна

Але будаўніцтва храма не было выпадковым. Вясной 1828 года здарылася на Нёмане  вялікая паводка, вада размыла высокі бераг і драўляная царква рухнула ў ваду. Жыхары вёскі перайшлі маліцца ў памяшканне для захоўвання зерня. У 1842 годзе было  вырашана будаваць каменную царкву. Будаўніцтва было завершана ў 1844 годзе. І атрымалася царква велічнай і прыгожай па эскізах італьянскага архітэктара. Праз дваццаць гадоў храм быў рэканструяваны архітэктарам В.Міхаэлісам. У прастольнае свята ў 1850 годзе храм быў асвечаны Найсвяцейшым Ігнаціем, епіскапам Брэсцкім.

Будынак Свята-Мікалаеўскай царквы вытрыманы ў стылі позняга класіцызму з рысамі рэтраспектыўнага стылю. Інтэр’ер упрыгожвае фрэскавы роспіс, які быў выкананы некалькімі невядомымі майстрамі  прыблізна ў 19 стагоддзі. Асаблівасцю з’яўляецца трохярусны драўляны іканастас-паўратонда. Царская брама яго выканана яшчэ ў пачатку 19ст.

На званніцы Мікалаеўскага храма было пяць званоў, якія былі адліты ў Маскве ў 1761 годзе. У савецкія часы унікальныя званы з выявай Маці Божай былі вывезены ў невядомым напрамку.  Званіца цалкам адноўлена. Толькі ў 2008 годзе быў набыты апошні звон на сродкі клірыка храма Васіля Кораня.

Адным з першых свяшчэннікаў у Мікалаеўскім храме быў Віктар Малевіч, які праслужыў на пасадзе настаяцеля 39 гадоў. Разам са сваёй матушкай Марыяй Іванаўнай яны пахаваны ва ўсходняй частцы царкоўнага двара. Было ў іх сямёра дзяцей. Дачка Наталля выйшла замуж за свяшчэнніка, які пасля смерці настаяцеля Віктара стаў новым настаяцелем Мікалаеўскага храма.

З пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя свяшчэннікамі храма былі іерэй Уладзімір (Дарош), іерэй Міхаіл (Шматкоў). З 2003 года і па сённяшні дзень настаяцелем храма з’яўляецца пратаіерэй Мікалай (Гляд).

Нават у ваенныя часы службы ў храме не спыняліся. Храм не перабудоўваўся. Толькі пасля апошняй вайны стаў руйнавацца і прышоў у заняпад. Толькі ў канцы ХХ стагоддзя ён пачаў адраджацца. На працягу апошніх гадоў праведзена шмат работы па яго добраўпарадкаванню. Яго зноўку атынкавалі, пафарбавалі, былі адрамантаваны страха і вокны, адрэстаўраваны іканастас, абразы, харугвы. З часам адрэстаўравана царкоўная агароджа, замененыя ў ёй брамы цэнтральнага ўваходу з драўляных на металічныя, адноўлены прыступкі, выкладзена да іх дарога з тратуарнай пліткі. Прыведзены ў парадак цвінтар храма. Быў адноўлены фрэскавы роспіс храма мастаком па манументальна-дэкаратыўнаму роспісу з г.Гродна Гаравым Віталём Аляксандравічам.

Свята-Мікалаеўская царква агр.Дубна – гэта наша святыня, гэта наша каштоўнасць, гэта наша спадчына. І царква, і дзяржава, і кожны веруючы хрысціянін, і знаток мастацтва – ўсе разам сваімі сіламі і малітвамі з нізкім паклонам перад продкамі і з добрасумленным наказам нашчадкам мы зберажэм гэтую каштоўную спадчыну і адсвяткуем яшчэ ні адзін юбілей пад купалам святыні.

Старшы навуковы супрацоўнік
УК “Мастоўскі дзяржаўны музей “Лес і чалавек”
Міхно А.М.

Фотографии: 
Пад купалам святыні. Царква ў вёске Дубна
Пад купалам святыні. Царква ў вёске Дубна
Пад купалам святыні. Царква ў вёске Дубна
27 октября 2015 года. Молодежь прихода Усекновения главы Иоанна Предтечи совершила паломничество в Жировичи
Пад купалам святыні. Царква ў вёске Дубна
Разделы сайта:

Главное меню

Орфографическая ошибка в тексте:
Чтобы сообщить об ошибке, нажмите кнопку "Отправить сообщение об ошибке". Также вы можете добавить свой комментарий.
Article | by Dr. Radut